Лекцыя «Лічбавы актывізм і новая культура пратэсту»

07.12.2015 18:30 - 21:00 Бізнэс-клуб IMAGURU (вул. Фабрыцыуса, 4) Бясплатнае

7 снежня (панядзелак) праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» запрашае на лекцыю Паала Гербаўда «Лічбавы актывізм і новая культура пратэсту».

Увага! Для ўсіх тых, хто не зможа прыйсці на лекцыю арганізавана анлайн трансляцыя. Яе можна будзе паглядзець на галоўнай старонцы сайта праекта «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы».

Падчас рэвалюцыі 2011 года ў Егіпце, іспанскага руху «Абураных», акцыі «Захапі Ўол-стрыт» мы назіралі, як пратэстныя рухі, што прасоўваюць ідэі дэмакратыі і эканамічнай роўнасці, актыўна выкарыстоўваюць лічбавыя і сацыяльныя медыя як інструмент для дыялогу, самаарганізацыі і мабілізацыі.

У спрэчках пра лічбавы актывізм ёсць дзве крайнасці: тэхнаўтапісты, якія лічаць сацыяльныя медыя інструментам дэмакратызацыі, і тэхнапесімісты (уключаючы Малкалма Глэдўэла і беларуса Яўгена Марозава), якія разглядаюць інтэрнэт і сацыяльныя медыя ў лепшым выпадку як аддушыну, а ў горшым – як інструмент кантролю і рэпрэсіяў з

боку дзяржавы і капіталу. У сваёй лекцыі я разглядаю сацыяльныя медыя ў якасці месца перасячэння інтарэсаў розных бакоў: карпарацый і ўрадаў, звычайных карыстальнікаў і актывістаў. Пратэстныя рухі выкарыстоўваюць гэтыя інструменты не таму, што яны асабліва «добрыя» або «эфектыўныя», а толькі таму, што цяпер яны ўяўляюць сабой неад’емную частку паўсядзённага жыцця большасці насельніцтва.

З дапамогай новых падыходаў мы можам сканцэнтравацца на дзеяннях людзей у межах лічбавага актывізму і вывучыць, як распаўсюд сацыяльных медыя змяняе структуру палітычнай арганізацыі, формы лідарства і ўдзелу. Не варта паддавацца ілюзіі, што сацыяльныя медыя ўяўляюць сабой гарызантальныя і пазбаўленыя кіраўніцтва сеткі. Актывізм у сацыяльных медыя прапаноўвае новыя формы нефармальнага лідарства, заснаванага на асабістай харызме і тэхнічных навыках. Сацыяльныя медыя дазваляюць

лідарам і іх паслядоўнікам быць больш непасрэдна звязанымі паміж сабой і ўплываць адзін на аднаго. Таксама сацыяльныя медыя патрабуюць з’яўлення новых арганізацыйных структур і этыкі ўзаемадзеяння, якія будуць адпавядаць сучасным тэхналогіям і сацыяльнаму досведу.

Пра лектара:

Паала Гербаўда (Paolo Gerbaudo) – італьянскі сацыёлаг і палітолаг,

які працуе ў King’s College (Лондан). Дырэктар нядаўна заснаванага Цэнтра лічбавай культуры і кіраўнік бакалаўрскай праграмы па лічбавай культуры (King’s College, Лондан). Ён даследуе лічбавы актывізм і лічбавую палітыку, яго кнігі на гэтую тэму ўключаюць «Твіты і вуліцы: сацыяльныя медыя і сучасны актывізм» (‘Tweets and the Streets: Social Media and Contemporary Activism’ (Pluto, 2012)) і «Маска і сцяг: Анарха-папулізм і глабальны пратэст» (‘The Mask and the Flag: Anarcho-Populism and Global Protest ‘(Hurst / OUP, 2016)).

Мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Міраўлада Палачыча "Майя" ў Мінску

10.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Імпрэза «Вандроўка ў мінулае. Беларускае вяселле» ў Азярцы

18.10.2025 (15:00 - 19:00) Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо)

Спектакль «Казачны домік» у Мінску

18.10.2025 (17:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошні N.R.M. у Варшаве

09.11.2025 (20:00 - 23:00) 2KOŁA (ulica Tunelowa 2B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ