Лекцыя Максіма Сарычава «Выяўляючы схаванае. Паміж журналістыкай і мастацтвам»

03.03.2017 19:00 - 19:00 Прастора "Цэх" (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

3 сакавіка а 19:00 у ЦЭХу пройдзе публічная лекцыя беларускага фатографа Максіма Сарычава «Выяўляючы схаванае. Паміж журналістыкай і мастацтвам».

Як можна візуалізаваць мінулае і паказаць тое, чаго няма? Як новыя каналы камунікацыі робяцца сёння прастораю ды інструментам мастацкіх практык? Што адбываецца на мяжы мастацтва, візуальных медыяў, дакументу, журналісцкіх расследаванняў і новых тэхналогіяў?

Аповед будзе грунтавацца на праектах фатографаў/мастакоў, якія працуюць з рэальнасцю, але выходзяць пры гэтым за межы дакументальнай фатаграфіі, эксперыментуюць з візуальнай мовай і канцэптуальнасцю. У тым ліку гаворка пойдзе аб працы над тэмамі вайсковых канфліктаў і злачынстваў, цэнзуры, дзяржаўнай бяспекі, парушэння правоў чалавека, карупцыі.

Лекцыя пройдзе ў межах персанальнай выставы аўтара «Сляпая зона», даступнай у прасторы ЦЭХ да 6 сакавіка 2017 года.

Максім Сарычаў – адзін з найбольш вядомых візуальных мастакоў Беларусі, які працуе з тэмай улады і грамадства. Сярод ягоных прафесійных дасягненняў – шматлікія ўзнагароды ў нацыянальных конкурсах і ўдзел у міжнародных фестывалях, такіх як Warsaw Photo Days 2013 (Польшча), Vilnius Photo Circle 2013, 2014, 2016 (Літва), Tbilisi Photo Festival 2016 (Грузія). Сарычаў – пераможца важных фотападзеяў Беларусі: конкурсаў PRAFOTA 2015 і Belarus Press Photo 2015. Удзельнік калектыву мастакоў LĒD.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ