Лекцыя: “Мастацтва добрай смерці ў каталіцкай традыцыі”

16.11.2016 19:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) 20 руб. (усе лекцыі), 12 руб. (4 лекцыі)

16 лістапада 2016 (серада), 19:00. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лекцыя: “Мастацтва добрай смерці ў каталіцкай традыцыі” (Лекцыйны цыкл “Анталогія незямнога”). Чытае Ніна Стахно, гісторык, аспірантка гістарычнага факультэта БДУ

Праблематыка смерці заўсёды была, ёсць і будзе адной з самых жывых у розумах людзей. На працягу тысячагоддзяў сфарміравалася мноства падыходаў да гэтай праблемы. Хрысціяне ставяцца да смерці як да пачатку вечнага жыцця. Усім вядома, што для збавення неабходна пражыць годнае жыццё, але чалавек Сярэднявечча верыў, што для таго, каб патрапіць у рай трэба не толькі папрацаваць над гэтым пры жыцці, але і добра памерці. Лекцыя прысвечана ўяўленням людзей каталіцкага веравызнання ў перыяд Сярэднявечча аб падрыхтоўцы да смерці, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў тэкстах і ілюстрацыях кніг “Ars bene moriendi” (“Мастацтва добрай смерці”).

Лекцыя чытаецца на беларускай мове.

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента: 20 руб. (усе лекцыі), 12 руб. (4 лекцыі)

Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (усе лекцыі), 7 руб. (4 лекцыі)

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Саша Філіпенка ў Парыжы

22.03.2026 (16:00 - 18:00) Les Éditeurs Réunis (11 Rue de la Montagne Ste Geneviève)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ