Лекцыя “Метамарфозы Бялыніцкага-Бірулі. Ад сімвалізму да беларускага нацыянальнага пейзажа”

02.12.2018 16:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

Мы пачынаем новы лекцыйны цыкл у рамках выставачнага праекта «Час цішыні» (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). На гэты раз цыкл будзе прысвечаны рускаму пейзажу канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя.

Рускае мастацтва мяжы стагоддзяў адлюстроўвае даволі складаную сістэму развіцця на аснове рэалістычнай школы, якая пачалася з наўмысна строгіх правіл і канонаў адлюстравання рэчаіснасці. Пазней яна прыйшла да пленэру, шырокаму напластаванню мазкоў і «выпадковаму кадраванню» ў кампазіцыі. У першую чаргу гэта тычыцца такога жанру як пейзаж, дзе, нягледзячы на ўяўную часам беднасць сюжэта ў адлюстраванні няхітрай прыгажосці роднай прыроды, працы рускіх майстроў бясконца разнастайныя. Гэта вечная прыгажосць, якую жывапісцы адлюстроўвалі кожны па-свойму – то ўрачыстай і яркай, ва ўладзе стыхіі і ціхамірнасці, то лірычнай, поўнай цішыні і спакою. Даведацца пра тое, як Ісаак Левітан, Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля, Ігар Грабар, Канстанцін Каровін, Станіслаў Жукоўскі і інш. жывапісцы мянялі ўяўленне аб пейзажы мяжы стагоддзяў, можна 18, 25 лістапада і 2 снежня.

25 лістапада, 16:00. Рускія мастакі на Удомлі. Чытае Дар’я Барташук, навуковы супрацоўнік НММ РБ

2 снежня, 16:00. Метамарфозы Бялыніцкага-Бірулі. Ад сімвалізму да беларускага нацыянальнага пейзажа. Чытае Надзея Усава, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ

9 снежня, 16:00. Імпрэсіянізм у рускім пейзажы ХХ стагоддзя. Чытае Ірына Казлова, навуковы супрацоўнік НММ РБ

Уваход па білету у музей.


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Гарадскі квэст «Ад Грынявіцкага да Пілсудскага» ў Беластоку

04.04.2026 (11:00 - 13:00) каля будынка паліцыі (вул. Варшаўская, 65)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

04.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ