• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Лекцыя па традыцыйным беларускім кавальстве ад СЭТ

Пачатак: 28.10 (19:00)
Канец: 28.10 (22:00)
Офіс Студэнцкага этнаграфічнага таварыства
(Мінск, К. Лібкнехта, 112)
Google

Прыходзь ды дазнайся адкуль нашыя продкі бралі жалеза, як яны хвацка з ім спраўляліся, якія прыгожыя і практычныя рэчы выраблялі з металу. Якія сакрэты майстэрства дайшлі да нашых дзён ад лепшых кавалёў мінулых стагоддзяў.

Пра гэта і ня толькі распавядзе Яўген Міхайлавіч Сахута.

Яўген Міхайлавіч Сахута – беларускі вучоны ў галіне этналогіі і мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Асноўныя напрамкі навуковай зацікаўленасці – тэорыя, гісторыя і сучасны стан беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйных мастацкіх рамёстваў. Аўтар манаграфій “Народная разьба па дрэву” (1978), “Беларуская народная кераміка” (1987), “Беларускае народнае мастацкае кавальства” (1990), “Народнае мастацтва Беларусі” (1997), “Дыкаратыўна-прыкладное мастацтва” (2005), “Беларуская выцінанка” (2008), “Беларускае народнае мастацтва” (2011) і інш., а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2008).

Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

28 кастрычніка (серада), 19.00.
К. Лібкнехта, 112, офіс Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Запіс на лекцыю па тэлефоне: +375 29 361-97-94
Удзел бясплатны.

« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип