Выстава Яраслава Кірвеля «KVIECIEN» у Кракаве

26.09.2025 - 26.10.2025 19:00 - 19:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае

 

У пятніцу, 26 верасня, у кракаўскай Прасторы адкрываецца выстава Яраслава Кірвеля «KVIECIEN»




Яркі памаранчовы колер на фоне шэрага наўколля як знак, што вылучае пэўныя фігуры з нашай шэрай рэчаіснасці. 

Гэты знак — памаранчовая камізэлька, якую далі акрэсленным людзям, каб зацвердзіць іх прысутнасць паміж намі, вылучыць на фоне грамадства. Яны губляюць асобу і набываюць функцыю. 

Функцыю, якая легітымізуе іх прысутнасць. Яны з намі, але ў той жа час існуюць асобна — у сваёй памаранчовай рэчаіснасці, бы кветкі пасярод бетону. 

Мастак Яраслаў Кірвель усё гэта адчуў і ўвасобіў у сваіх творах. Дзякуючы ягоным працам вы можаце апынуцца ў гэтай памаранчовай рэальнасьці і пабыць разам з гэтымі кветкамі, выпіць гарбаты ці чаго мацнейшага. 



Працуе выстава па 26 кастрычніка. Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Беларускія этнамузыкі ў Зялёнай Гуры

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 (розныя лакацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ