Канцэрт памяці Вітольда Ашурка ў Вільні

18.10.2025 18:00 - 21:00 Музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) free donation

У суботу, 18 кастрычніка, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры адбудзецца канцэрт памяці Вітольда Ашурка.



13 кастрычніка спадару Вітольду споўнілася б 55 гадоў. 

Праз музыку, словы і памяць ушануюць яго мужнасць, чалавечую годнасць і непахісную веру ў свабоду Беларусі.

Выступіць сябар спадара Вітольда, бард з Ліды, цяпер жыхар Познані Сяргея Чарняк

У праграме - аўтарскія песні, вершы і гісторыі, народжаныя ў сяброўстве і супраціве, у любові да роднай зямлі. 

Гэта будзе цёплая, шчырая сустрэча людзей, для якіх памяць - гэта працяг жыцця.

Уваход - free donation.


Вам можа быць цікава

ŠUMA ў Кракаве

23.11.2025 (20:00 - 22:00) SOJKA Event (Kalwaryjska 15)

"Петля Пристрастия" ў Батумі

28.11.2025 (20:00 - 22:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ