Лекцыя пра Максіма Багдановіча — 8 снежня

08.12.2016 18:30 - 18:30 Культурніцкая прастора "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, за ГЦ «Мост») Уваход вольны

8 снежня (чацвер) у Мінску ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, за ГЦ «Мост») адбудзецца адкрытая лекцыя літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча «Цыкл вершаў Максіма Багдановіча “Каханне і смерць”: тэкст і кантэкст».

Імпрэза адбудзецца ў межах святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Тэмы для абмеркавання:

— космас “Вянка”

— Эрас і Танатас у сусветнай культуры

— Багдановіч versus сімвалізм

— сюжэт “Кахання і смерці”

 

Пачатак а 18:30.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ