Лекцыя “Ралан Барт: тэкст і жыццё”

31.10.2015 18:00 - 22:00 Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь

запрашае на лекцыю Мары Жыль, французскай пісьменніцы і філосафа

“Ралан Барт: тэкст і жыццё”

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (праспект Незалежнасці 37А)

субота, 31 кастрычніка 2015, 18:00

“Сваімі тэарытычнымі працамі Барт накрэсліў магчымасць чытаць жыццё “як тэкст”. У гэтым пастулаце – выток яго ўласнага пісьма. Але “пісаць жыццё” не ёсць чымсьці само сабой зразумелым, гэта немажліва ў прынцыпе: дык як жа прымірыць гэтыя дзве разнастайныя сутнасці, фактычную і тэкстуальную? Хіба любое пісьмо не ёсць усмярчэннем, фіксацыяй, якая супярэчыць жыццю? Аднак ёсць жанр, які ўвасабляе гэтае памкненне ў самой сваёй назве: біяграфія. Гэты жанр найбольш вольны, найбольш шчыры, паколькі ў процілегласць ад агульнапрынятай думкі, ён не мае акрэсленнай формы. Выкарыстоўваючы ў якасці асновы тэзіс Барта аб жыцці як тэксце, я намагаюся развіць яго, у тэарэтычным і творчым плане, у кірунку “біяграфічнага пісьма”. Гэтае цверджанне, выказанае Бартам у 70-ыя годы, стасуецца з усімі яго развагамі аб азначным: тое што выклікае ў яго зацікаўленне, як ён кажа аб гэтым у “Імперыі знакаў”, “гэта магчымасць адрознення, перавароту ва ўласнай галіне сімвалічных сістэм”. Аднак канфрантацыя з “Іншым”, увасобленным у тэксце (але не тоесным да свайго тварэння), для біёграфа ёсць выдатным досведам адрознення ў сімвалічных сістэмах. У досведзе біяграфічнага пісьма некаторага жыцця-тэкста парадаксальным чынам выяўляецца адзін з рэдкіх крытычных спосабаў падступіцца да думкі Барта і да яго пісьма, пазбягаючы ріфаў пераймання”.

Уваход – вольны

Галерэя “Ў” выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Мінскія турэмныя казкі» ў Вільні

22.03.2026 (12:00 - 14:00) Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (13-я турэмная камера) (Aukų g. 2A)

Рэгіянальны форум бяспекі "Шлях да волі" ў Кіеве і анлайн

25.03.2026 (10:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ