Лекцыя Сусаны Гюламіран “Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў”

12.10.2016 19:00 - 19:00 Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

12 кастрычніка ў 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца лекцыя Сусаны Гюламіран “Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў”.

Лекцыя прысвечаная храналогіі паўставання і развіцця куратарства з 1960-х да нашых дзён, а таксама сацыяльна-культурным перадумовам і ўмовам, якія задаў вектар развіцця куратарскай місіі ад захавальніка музейнай калекцыі аж да “дэмістыфікацыі” ролі куратара, “куратарскага павароту” як пачатку фармавання фігуры самадастатковага куратара – аўтара выставаў. Будзе закранутая тэма развіцця культуры біенале ды іншых маштабных выставаў, з постаццю куратара ў эпіцэнтры падзей, а таксама паняцце “куратарскай этыкі”, якая ўвабрала ў сябе, акрамя шэрагу важных палажэнняў, таксама пытанні аб узаемаадносінах куратара і мастака, ўзаемапранікнення куратарскіх і мастацкіх практык. Лекцыя ўключае пытанні этыкі сяброўства, клопату, узаемнай падтрымкі.

Сусана Гюламіран – куратарка, крытык, заснавальніца і дырэктарка “Лабараторыі мастацтва і культурных даследаванняў” Art and Cultural Studies Laboratory (ACSL), 2007. У рамках лабараторыі С. Гюламіран запачаткавала праграму міжнароднай арт-рэзідэнцыі “Арт Камуна” (2008). Праграма сталася першай ластаўкай у арганізацыі і развіцці резідэнцыйных праграм у Арменіі, і цяпер дзейнічае на сталай аснове. У межах прадмета “Культурныя даследаванні”, які С. Гюламіран выкладала на факультэце Выяўленчых мастацтваў Адкрытага Універсітэта ў Арменіі, яна ўвяла прадмет “Феміністычныя і гендэрныя даследаванні”, а таксама курс вывучэння фемінісцкіх мастацкіх практык у сучасным мастацтве. З 2006 г. сябра AICA – Арменія (Міжнародная асацыяцыя арт-крытыкаў).

пр. Незалежнасцi, 37А
www.ygallery.by
12:00 – 22:00, штодня


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ