Лекцыя Вольгі Раманавай «”Пакаленне ў масках”: нефармалы ў савецкім кінематографе перыяду перабудовы»

21.06.2016 20:00 - 20:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган») Уваход вольны

21 чэрвеня (аўторак) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца інтэрактыўная лекцыя Вольгі Раманавай «”Пакаленне ў масках”: нефармалы ў савецкім кінематографе перыяду перабудовы» з паказам і абмеркаваннем фрагментаў кінафільмаў.

Інтэрактыўная лекцыя прысвечаная моладзеваму кінематографу 1980-х гадоў. Чаму 20-гадовых пачалі называць «пакаленнем у масках»? Якія сацыяльныя страхі адлюстроўваюць моладзевыя драмы перыяду перабудовы? Якія праблемы познесавецкага грамадства ў іх уздымаліся? Пра якія ідэйныя і стылістычныя формы моладзевага пратэсту можа расказаць  кінематограф перыяду перабудовы? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні будзем шукаць падчас лекцыі, якая запланаваная ў форме прагляду, каментавання і абмеркавання фрагментаў знакавых кінафільмаў перыяду перабудовы.

Вольга Раманава – кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя» ў ECLAB, кандыдат філалагічных навук, культуролаг. Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя і тэорыя савецкага кінематографа, савецкая і постсавецкая культура.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


Вам можа быць цікава

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Паша Залуцкі ў Варшаве

20.07.2025 (18:00 - 20:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Дуэт «RALLA» ў Вільні

20.07.2025 (20:00 - 22:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі

26.07.2025 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ