Прэм'ера фільма "Not Made for Politics" у Санта-Барбары

12.02.2026 - 13.02.2026 21:20 - 15:00 916 State Street (916 State Street) Бясплатнае

У чацвер і пятніцу, 12 і 13 лютага, на Міжнародным кінафестывалі ў Санта-Барбары адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма Волі Чайкоўскай "Not Made for Politics".


Фільм распавядае пра трох беларусак, чые мужы сталі палітычнымі зняволенымі пасля выбараў 2020 года.

Адна з іх - Святлана Ціханоўская, якая вылучыла сваю кандыдатуру ў прэзідэнты пасля арышту мужа.

Фільм прасочвае, як гэтыя жанчыны пераходзяць ад прыватнага жыцця да бачнага і ўстойлівага кіраўніцтва беларускім прадэмакратычным рухам.

Дакументальны фільм таксама разважае пра тое, як палітычны супраціў і рэвалюцыя перажываюцца і дакументуюцца з выгнання, спалучаючы інтымныя назіранні з нядаўняй гісторыяй Беларусі.

Квіткі і абанементы на фэст, а таксама праграму шукайце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ