Канцэрт-спектакль "Нябесныя бегі Язэпа Драздовіча" ў Мінску (6+)

18.02.2026 19:00 - 20:00 КЗ "Мінск" (вул. Кастрычніцкая, 5) 25 рублёў

18 лютага, у сераду, капэла "Санорус" запрашае на касмічны перфоманс "Нябесныя бегі Язэпа Драздовіча".


Вас чакае ўзнёслая музычна-драматычная фантазія на тэму жыцця, імкненняў і адкрыццяў беларускага генія.

Дзённікі, лісты і фрагменты з апісанняў мастаком іншапланетнага жыцця ажывуць і пераплятуцца з самабытнай беларускай і медытатыўна-касмічнай музыкай у выкананні хору і інструментальнага ансамбля капэлы.

А праекцыі карцін Драздовіча дазволяць адчуць сябе на месцы вандроўцы па далёкіх сусветах і перажыць гісторыю яго жыцця разам з ім.

Квіткі коштам ад 25 рублёў бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Вечар памяці Уладзіміра Мулявіна ў Мінску

21.01.2026 (15:00 - 17:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Перформанс "А ў полі, а ў полі ігрушка стаіць..." у Мінску (16+)

24.01.2026 (20:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ