Сяргей Башлыкевіч і гурт Leibonik апублікавалі на Ютубе песню Malina, прысвечаную вядомаму беларускаму журналісту, аўтару youtube-каналаў «Жыцьцё-Малiна» і «Загляне сонца» Мікіту Мелказёрву, які нечакана памёр у Варшаве ў ноч на 21 снежня 2025 года.
У песні Сяргей Башлыкевіч асэнсоўвае ўнёсак Мікіты Мелказёрава ў развіццё сучаснай беларускай культуры і фармаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і называе яго Скарынам Ютубу.
Праз скарлупінне прасунуўшы барадатую дзюбу,
Першадрукар новай эры стаў Скарынам ютубу.
Як вандроўніца Кіш маляваў беларускі Эдэм,
дзе мая маляванка ў ім нумар 137.
Ты сышоў не адзін, з табой побач ляжа дваццаты,
Рэжысура жыцця вымагае змены фармату,
І ў ранках суботы так часта занятых табой
застанецца пустэча з блакітны Балдук глыбынёй
Усяго адзін прыпынак
Нам да прайда ад дажынак,
Пяць гадоў як паўгадзіны -
Тут сівое, там маршчыны.
Адарвала ад галіны
Ветрам ягаду маліны.