Гістарычны вэбінар «Мадэрная гісторыя. Міжваенная БССР»

18.02.2022 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае

18 лютага даследчыца Ірына Раманава, аўтарка кнігі «Кляйменне Чырвонага Дракона», ладзіць вэбінар «Мадэрная гісторыя. Міжваенная БССР».



Дата: 18 лютага

Час: 18.00 (час кіеўскі)

Месца: ZOOM

Маштабнае абмеркаванне праекта Канстытуцыі 1936 г. і Усесаюзны перапіс насельніцтва, верагодна, абверглі чаканні Сталіна аб тым, што сацыялізм у СССР у значнай ступені створаны. У першай палове 1937 г. улады спрабавалі знайсці кампраміс з сялянамі, каб перацягнуць іх на бок улады.

Аднак ужо да сярэдзіны 1937 г. былыя зняволеныя і іншыя «падазроныя элементы», якія атрымалі правы па новай Канстытуцыі, па загаду НКУС № 00447 былі аднесены да катэгорыі насельніцтва, якая падлягае рэпрэсіям, а кіруючыя кадры раёнаў паўсталі перад дэманстратыўнымі судамі.

Падставай для першага з іх стала процідзеянне жыхароў двух сельсаветаў Лепельскага раёна БССР савецкай уладзе. Іх назвалі «маўклівымі краснадраконаўцамі».

Пра гэты гістарычны кейс і яго абставіны і пойдзе гаворка на вэбінары.

Працоўныя мовы вэбінару: беларуская, украінская, польская.

Заяўку на ўдзел дасылайце на электронную пошту istorychnywebinar@gmail.com, пазначыўшы ў тэме ліста: «IP».

Або далучайцеся да зум-вэбінару па спасылцы (Passcode: 588229)


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ