Магілёў. Дранiк-fest

18.10.2014 12:00 - 16:00 этнаграфічны комплекс "Зялёны гай" Бясплатнае

Дранікі – галоўная страва беларускай кухні. Аб беларускіх драніках ведаюць далёка за межамі нашай краіны, а ў самой рэспубліцы складана знайсці чалавека, які быў бы раўнадушны да смаку традыцыйнай бульбяной прысмакі. Таму нават дзіўна, што дагэтуль не праводзілася маштабных святаў, прысвечаных дранікам. Выправіць сітуацыю ўзяліся аматары дранікаў з Магілёва.

У суботу 18 кастрычніка ў Магілёве пройдзе першы Дранiк-fest. Месцам правядзення мерапрыемства абраны этнаграфічны комплекс “Зялёны гай”. Працягнецца фестываль з 12.00 да 16.00.

Зразумела, ўдзельнікі змогуць паспрабаваць смачныя дранікі, але гэта не адзіная забава на свяце. Дранiк-fest – гэта ўнікальная магчымасць акунуцца ў нацыянальную беларускую культуру з яе песнямі, танцамі і, вядома ж, кулінарнымі традыцыямі. Госці фестывалю змогуць убачыць працу кухароў-прафесіяналаў, даведацца пра класічныя і незвычайныя рэцэпты прыгатавання любімай стравы.

У конкурснай праграме свята – спаборніцтва каманд профільных ВНУ і каледжаў, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў у сферы грамадскага харчавання.

Дранiк-fest арганізаваны Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў пры падтрымцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Партнёры праекта: Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, грамадская культурніцкая кампанія “Буздьма беларусамi”, і Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.

Дабрацца да месца правядзення свята можна грамадскім транспартам: аўтобусамі №4, №47, №28, №12, №30 або маршрутнымі таксі №43, №37, №10, №12, №8, №34, №23 (да прыпынку “Зялёны гай” у мікрараёне Спадарожнік). Ад прыпынку трэба прайсці каля 300 метраў у бок Пячэрскага вадасховішча.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Фотавыстава Сяргея Тарасюка «Мая душа ў пейзажы» ў Гродне

20.06.2025 17:30 - 07.07.2025 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ