Магілёў. Камедыя ethno happening

31.01.2014 18:30 - 20:00 Магілёўскі абласны драматычны тэатр (Першамайская, 7) Бясплатнае
Камедыя паводле Каэтана Марашэўскага, Францішка Аляхновіча і Уладзіміра Рудава

Рэжысёр: Віктар Куржалаў
Даўным даўно, калі тэатральнае мастацтва на Беларусі было ў сваім вялікім росквіце, гэтак гадоў болей за дзвесце таму, прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскай калегіі (што была каля Полацка) Каэтан Марашэўскі напісаў для школьнага тэатра «Камедыю», у якой тутэйшы селянін наракаў на Адама і Эву, вінаваціў іх у сваім цяжкім жыцці, ставіў у залежнасць ад першароднага граху ўсе свае тагачасныя пакуты… Больш як праз сто гадоў пасля таго вядомы драматург і тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч прыдумаў да гэтай «Камедыі» жонку, якая бясконца патрабуе сячы дровы, сячы і сячы… А потым, можа гадоў дваццаць таму, рэжысёр і выкладчык Акадэміі мастацтваў Уладзімір Рудаў апрацаваў гэты драматычны твор для ўспрымання сучасным гледачом, надаў паслядоўнасць і хуткасць смешным дзеянням… І старадаўняя этнічная п’еса пачала крочыць па тэатрах нашай Радзімы пад назвай «Камедыя пра нешчаслівага селяніна і яго жонку Маланку…».

Сёлета ўжо і наш тэатр вырашыў паставіць гэту пьесу для вас з элементамі хэпінінга, іншымі словамі, з гульнёй непасрэдна з вамі — гледачамі. Што нам яшчэ дадаць да гэтай п’есы?.. Калі пра цяжкае жыццё, відаць, усім сёння надакучыла, тады паглядзім на тую радасць, якая з’явіцца у жыцці тутэйшага Дзёмкі, калі ён паспрабуе знайсці выйсце з нешчаслівай долі, ці можа проста ачнецца, быццам ад сну…

Наша «Камедыя» для тых, хто любіць беларускі этнічны тэатр і сцэнічную імпрэзу.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Канцэрт хору «Гук цішы» ў Варшаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ