Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

06.04.2026 14:30 - 16:30 касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14) 75 PLN
6 красавіка, у панядзелак, у Варшаве адбудзецца велікодны канцэрт бізантыйскага хору «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні пад кіраўніцтвам Паўла Гонца.

Хор прадставіць унікальную праграму з бізантыйскіх і грэгарыянскіх харалаў — два падмуркі еўрапейскай сакральнай музыкі.

Прагучаць літургічныя спевы па-беларуску, па-грэцку і па-лацінску, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні базылік і манастыроў.

Бізантыйскі хор «Артос» — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», заснаванага ў Менску ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы.

Квіткі коштам ад 75 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

«Relikt» у Гданьску

05.04.2026 (20:00 - 22:00) Pub Torpeda (Zofii Nałkowskiej 3)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ