“Магія Паэзіі. Магія Веры”

13.10.2016 18:00 - 20:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

У гэтым годзе з дня нараджэння вядомай паэткі і перакладчыцы Веры Рыч (Vera Rich), якая фактычна адкрыла англамоўным чытачам беларускую паэзію, спаўняецца 80 год. Значэнне яе дзейнасці пераацаніць немагчыма, бо менавіта дзякуючы Веры Рыч упершыню загучалі на мове Шэкспіра многія беларускія класікі, і сярод іх геніяльны беларускі паэт Максім Багдановіч. Перастварыўшы ўсяго 34 вершы беларускага класіка, у сваіх інтэрв’ю спадарыня Вера неаднаразова падкрэслівала, што менавіта Максім Багдановіч — яе ўлюбёны паэт.

Уласна гісторыя зацікаўлення карэннай англійскай дзяўчынай беларускай мовай у нечым незвычайная: магія мовы нават паўплывала на абранне ёю творчага псеўданіма: менавіта пад славянскім варыянтам гучання  імя  “Feith” – “Vera”, перакладчыца і даследчыца атрымала вядомасць у літаратурных колах. Усіх тых, хто жадае даведацца пра гэтую неардынарную асобу больш, чым даюць энцыклапедычныя даведнікі, Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на вечарыну “Магія Паэзіі. Магія Веры.”

Мерапрыемства адбудзецца 13 кастрычніка ў 18.00 па адрасе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, 7а (тэл. 8-017-334-42-69).

 


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ