Максім Жбанкоў. Жывы падкаст “Смерць кіно і чаму гэта не страшна”

23.10.2016 19:00 - 21:00 Кавярня “Утопія 60” (вул. Леніна,9) Бясплатнае

Beat Café – праект для тых, хто ведае: рэальны coffee house – гэта больш, чым кава. Паўстагоддзя з лішнім назад – раньш за “Бітлз”, В’етнам, джынсавыя клёшы, Вудстак і “Летуценнага вандроўніка” – менавіта ў кавярнях Сан-Францыска і Нью-Ёрка стваралася новая культура гуку. Керуак, Мінгус, Корсо, Гілеспі, Гінзберг… Дзёрзкі вербальны шэраг рыфмаваўся з ламаным бітам джаза. Паэты свінгавалі, джазеры мыслілі парадоксамі, правакатыўны рэчытатыў spoken word гучаў як праграма пірацкага радыё. Мы гэта прамінулі. У нас такога не было. А цяпер будзе.

Beat Café. Для тых, каму за мала проста быць.

 

23 кастрычніка, нядзеля.

Beat Cafe: Максім Жбанкоў. Жывы падкаст “Сьмерць кіно і чаму гэта не страшна”.

 

Кавярня “Утопія 60” вул. Леніна,9. Пачатак а 19.00. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ