Маладая беларуская проза ў музеі Багдановіча

18.02.2018 15:00 - 15:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

18 лютага маладая беларуская проза – у музеі Багдановіча
Пяць дэбютных кніг выйшла напрыканцы 2017 – пачатку 2018 года ў серыі “Пункт адліку” “Кнігарні пісьменніка”. 18 лютага Школа маладога пісьменніка пры СБП, Саюз беларускіх пісьменнікаў і літаратурны музей імя Максіма Багдановіча запрашаюць на сустрэчу з маладымі аўтарамі ўсіх, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам у Беларусі.

Пачатак імпрэзы: 15.00

Адрас: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, д. 7а.

Уваход вольны.

Пісьменнікі-дэбютанты скончылі другі курс Школы маладога пісьменніка пры СБП. Кнігамі сталіся іх літаратурныя праекты, над якімі кожная аўтарка і аўтар працавалі цягам навучальнага года пад куратарствам адной з выкладчыц Школы Ганны Бутырчык, Наталлі Паваляевай альбо Людмілы Рублеўскай.

Дзве са згаданых кніг – аповесці: “Ген зямлі” Аліны Длатоўскай і “Русалкі клічуць” Зараславы Камінскай і тры кнігі кароткай прозы: “Каханні” Ніны Лістоты, “Переведи меня” Веры Філенка і “Они” Сяргея Шаматульскага.

Гэты камандны дэбют не застаўся незаўважаным, кнігі някеспка купляюцца ў кнігарнях, а аповесць “Русалкі клічуць” на сёння адна з самых абмеркаваных кніг за 2017 год.

Апроч аўтараў удзел у імпрэзе возьмуць выкладчыцы Школы і старшыня СБП Барыс Пятровіч. Вядучыя імпрэзы – куратаркі Школы маладога пісьменніка Алена Казлова і Юля Цімафеева.


Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Лекцыя Змітра Юркевіча «Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь» у Мінску

28.05.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ