Маляваныч у Варшаве!

05.03.2023 13:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае


У нядзелю, 5 сакавіка, у беларусаў Варшавы свята-свяцейка! Акцёр Аляксандр Ждановіч, таксама намі горача любімы як Маляваныч, прыязджае ды ладзіць адразу дзве сустрэчы — для дзетак і для дарослых!



Дата: 5 сакавіка

Час: 13.00 і 18.30 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава


А 13-й будзе беларуская батлейка і казкі!

Абяцаюць тэатральныя гульні, чытанні казак, расповед пра беларускую батлейку і паказ спектакля «Цар Ірад».

Запрашаюць дзяцей ад 6 гадоў і дарослых, якія захавалі ў сабе дзяцінства.

Уваход вольны, але ж спачатку зарэгиструйцеся па спасылцы.


А ў 18.30 будзе творчая сустрэча са спадаром Аляксандрам «Вось яны, а вось мы».

Ён прапануе паслухаць паэтычную кампазіцыю па вершах беларускіх паэтаў.

Уваход вольны і, здаецца, без рэгістрацыі.





Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Прэзентацыя кнігі Нікі Беляўцовай «НяВершы» ў Мінску

15.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (унутры) (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ