ПАДЗЕЯ ДНЯ: Мара Фэст у Гданьску

06.01.2023 18:30 - 21:00 Polskа Filharmonija Kameralna (ul. Moniuszki 12) ад 70 злотых

У пятніцу, 6 студзеня, у Сопаце — калядны фэст вольных беларусаў MaraChristmas.



Дата: 6 студзеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Polskа Filharmonija Kameralna, ul. Moniuszki 12, Сопат 


І вы ж памятаеце цэнтральную падзею фэсту?

Нашыя анёлы-суцяшальнікі NaviBand граюць у Сопаце калядны канцэрт у суправаджэнні польскага аркестра «Formacja 22».

«У асяроддзі зімовага лесу пад гукі любімых песень мы разам акунемся ў казачную атмасферу каляднага цуду. Далучайцеся да нашай Мары!», — кажуць арганізатары.


 А яшчэ будзе:

зона малявання для дзетак у кампаніі цудоўнай мастачкі Яны Каспяровіч;

гарачы глінтвейн і гарбатка;

мінімаркет беларускіх рамеснікаў — і з кніжкамі на роднай мове;

дабрачынны аўкцыён, падчас якога разыграюць падарунак ад фларысткі Ганны Сапон, а таксама квіткі на #MaraFest2023 і іншыя сюрпрызы.


Сродкі з аўкцыёну пойдуць на падтрымку беларускага хостэла Local97 у Сопаце, які дапамагае людзям ў складанай жыццёвай сітуацыі.


Квіткі коштам 70 і 80 злотых набывайце па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Сустрэча з Антонам Бяляевым у Кракаве

08.05.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ