Марш вольных беларусаў з Кацярынай Ваданосавай у Кракаве!

25.03.2023 14:00 - 15:30 ------------ Бясплатнае
 
У суботу, 25 сакавіка, у беларусаў Кракава — Дзень Волі! Вас чакаюць на Маршы вольных беларусаў!



Дата: 25 сакавіка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца збору: Plac wielkiej armii Napoleona, Кракаў


Збор — на Plac wielkiej armii Napoleona.

Пасля рушаць вуліцай Grodzka на цэнтральную плошчу Rynek Główny, абыходзяць яе па перыметры і спыняюцца каля помніка Адама Міцкевіча.

У працэсе спяваем, радуемся ды святкуем напоўніцу!

Вядучая Марша — Кацярына Ваданосава!

Прыходзьце са сцягамі і святочным настроем!



А 16-й завітайце на канцэрт і паэтычны слэм да Дня Волі ў бар «Чыкага».

Дата: 25 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Чыкага», Sławkowska 11, Кракаў

У канцэрце прымуць удзел беларускія артысты з Кракава:

Насця Хмель і

кракаўскі этна-гурт LASTOŮSKI.


 




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ