Мінулай восенню гурт Martin S. распачаў збор сродак на другі паўнафарматны альбом. Мэтай было поўнае фінансаванне запісу з боку слухачоў, а ў супрацьлеглым выпадку гурт меў намер скончыць сваё існаванне. Але гэтая задума скончылася пазітыўна, і напрыканцы вясны гурт накіраваўся на студыю, каб запісаць альбом на народныя сродкі. Час ад часу гурт выкладываў у сетку сінглы, якія падцвяржалі працу, што вялася над альбомам, а зусім нядаўна выпусціў міні-фільм, якім абвесціў пра заканчэнне запісу.
І вось 5 кастрычніка свет пабачыў другі студыйны альбом гурта Martin S. пад назвай “Першы”.
Мы калі ў 2012ым пачыналі, гэта быў такі кураж, такі ўзлет эмоцый. Усё рабілася на адным подыху. Наш гурт – гэта адзіны арганізм, таму мы ўсе рухаліся ў адзіным парыве. Але, як і ва ўсіх, мабыць – надыходзіць… Ну назавем яго крызісам. Менавіта ў такі момант і прышлі думкі пра смяротны краўндфандынг. Альбом альбо смерць… Нам пашанцавала, слухач выбраў альбом. Для нас гэта стала вялікай нечаканасцью з аднаго боку і вялікай адказнасцю з другога, бо тут ужо нельга было легчы лапамі ўгару і ныць пра тое, што ты нікому не патрэбны. Трэба было пасля перыяду раскісання ўзяць сябе ў рукі і прымусіць выдаць тое, што круцілася ў галаве.
Запіс даваўся нам не тое што цяжка… Як бы гэта лепей назваць?.. Проста мы спрабавалі зрабіць нешта па-сапраўднаму крутое, нешта цікавае, і таму паклалі на гэты альбом вельмі шмат моцы. Пачыналася ўсё з таго, што мы змянілі студыю, цалкам пераехаўшы ў клёвае месца пад навай “ForZ”, дзей й займаліся запісам. Там мы і шукалі гук: месцамі эксперыментавалі, месцамі дурэлі, мы рабілі ўсё, каб гэты альбом стаў для нас наступнай прыступкай. Не крокам, а менавіта прыступкай наверх. Што мы толькі не рабілі: выносілі бубны ў пакой, што не прызначаны для запісу; выкарыстоўвалі некалькі гітар, для атрымання патрэбнага гуку; міксавалі бас і накладалі на яго цемень эффектаў так, што ён рабіўся ўвогуле непадобным на бас. Мы начавалі на студыі, выпілі тонны кавы, пераслухалі сотні і сотні дарожак. Мы рабілі гэты альбом з душой, і мне падаецца, што ён з душой і атрымаўся.
Што тычыцца гучання, то яно атрымалася суцэль сабе напорыстае. І няхай не ўсе трэкі гучаць цяжка, у цэлым гэты альбом атрымаўся, як нам падаецца, цяжэйшым за дэбютны. Як вынік – “Першаму” хапае і музычнай разнастайнасці і пры гэтым ён не пакутуе прытарнай энэргетыкай і знарочыстай стракатасцю.
Калі першы наш альбом быў больш падобны да зборніка выпадковых песень, то другі альбом – гэта цэльная гісторыя. Калі слухаць яго ў “нашым” парадку, то абавязкова можна прасачыць што адбываецца з галоўным героем гэтай гісторыі. Я ўпэўнены, што гэты альбом пра кожнага чалавека на зямлі, бо тыя эмоцыі, тыя пытанні, пра якія мы тут спяваем, адчуваў кожны з нас і не раз. Гэты альбом пра кожнага з нас. Гэты альбом пра нашае жыццё.
Спампаваць альбом можна на афіцыйным сайце гурта – http://martin-s.org
Ну і канешне, альбом мусіць быць прадстаўлены ад першай асобы, таму запрашаем усіх абавязкова завітаць да нас у госці 28.10 у клуб Рэ:паблік, дзе й адбудзецца жывая прэзентацыя альбома – http://vk.com/msconcert . Хто бываў на нашых канцэртах, той ведае, якую энэргетыку мы нясем са сцэны, а хто не бываў, то проста абавязаны прыйсці і насалодзіцца тым дайвам, што мы ўпэўненна абяцаем.