У нядзелю, 8 сакавіка, у прасторы "Dzivne" адбудзецца сайстар-клас па фотаграме і цыянатыпіі з мастачкай Марыяй Аленай Бонет.
Будуць ствараць фотаграмы з балтыйскіх раслін з паўвострава Хэль і Гданьска.
Мастачка распавядзе захапляльныя гісторыі пра фотаграму - ад яе вытокаў, праз адраджэнне ў 20 стагоддзі, да яе новых значэнняў у 21 стагоддзі.
Праграма такая:
1. Аўтарскі расповед з прэзентацыяй, заснаваны на навуковай працы Марыі Алены, зробленай у Варшаўскім універсітэце:
- гісторыя ўзнікнення і развіцця фотаграмы і цыянатыпіі
- агляд мастакоў і фатографаў, якія працуюць у гэтых тэхніках
- абмеркаванне сучаснага выкарыстання гістарычных фатаграфічных тэхнік як філасофскай практыкі
2. Практычная частка (2 гадзіны, з перапынкамі на кава/чай):
- падрыхтоўка і нанясенне святлоадчувальнай эмульсіі
- падбор інструментаў і матэрыялаў
- практыка ў стварэнні графічнай кампазіцыі
- стварэнне ўласных фотаграм у тэхніцы цыянатыпіі
- 2–3 гатовыя працы, якія вы забярэце з сабой
Усе матэрыялы дадуць.
Удзел - 300 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.