Масленіца ў Азярцы

25.02.2023 12:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту ад 10 рублёў

У суботу, 25 лютага, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Масленіца.



Дата: 25 лютага

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Масленка — свята, якое традыцыйна звязана з провадамі зімы і надыходам доўгачаканай вясны.


То прыязджайце пазнаёміцеся з беларускімі традыцыямі і асаблівасцямі святкавання Масленкі ў розных рэгіёнах Беларусі. У які дзень на тыдні хадзілі да цешчы на бліны? А ў які дзень аб’язджалі маладых коней? Навошта на свята «хавалі дзеда» і вешалі калодкі на шыю нежанатым хлопцам? Пра тое даведаецеся на свяце!


То вас чакае:

Масленічныя гульні, забавы ды майстар-класы для дзяцей і дарослых;

Рэканструкцыя абрада «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл.) (18+);

Рэканструкцыя абрада «Наведванне маладухі»;

Рэканструкцыя абрада «Наведванне жанчыны-павітухі»;

Вяртэп і батлейка;

Масленічны слуп з прызамі;

Спальванне пудзіла зімы — «Марэны»!


Кошт квіткоў: для дарослых — 19 рублёў; для студэнтаў — 12 рублёў; для школьнікаў — 10 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна. Сямейны квіток — 55 рублёў.








Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзень музеяў у Мірскім замку

16.05.2026 (11:30 - 16:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Аляксандр Баль у Дортмундзе

24.05.2026 (17:30 - 19:30) (Clarenberg, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ