Масленіца ў Дукоры

25.02.2023 13:00 - 18:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) 20 рублёў

Вы не паверыце, але ўжо час і Масленку святкаваць! То ў суботу, 25 лютага, у Дукорскім маёнтку святкуюць! Вас чакаюць вясёлыя гульні, традыцыйныя танцы, смачныя пачастуначкі і шыкоўныя прызы.



Дата: 25 лютага

Час: з 13.00 да 18.00

Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл. 

Вось якая будзе праграма:


13.00 — урачыстае адкрыццё свята;


13.15 — выступ скамарохаў і інтэрактыў з гасцямі;


13.45 — масленічыя забавы ад вядучага з прызамі;


13.45 — першы паказ батлеечнага спектакля «Масленіца» (музей, першы паверх);


13.45 — майстар-клас па сыраварэнні (дэгустацыйная зала);


14.15 — традыцыйныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі;


14.45 — вясёлыя забавы ды гульні з хатнікам;


14.45 — майстар-клас па выцінанцы «Вясновая птушка» (дэгустацыйная зала);


15.15 — выступ скамарохаў і інтэрактыў з гасцямі;


15.45 — масленічыя забавы і гульні;


15.45 — другі паказ батлеечнага спектакля «Масленіца» (музей, першы паверх);


15.45 — майстар-клас па збіранні букетаў з лаванды (дэгустацыйная зала);


16.00 — традыцыйныя танцы і гульні;


16.50 — спальванне пудзіла і масленічны святочны карагод.


Таксама Вас чакаюць масленічныя забавы на працягу дня: баі на мяхах, перацягванне каната, масленічны слуп з шчодрымі прызамі і шмат іншага.


Квіткі: дарослыя — 20 рублёў, дзеці ад 7 гадоў — 10 рублёў, а да 7 гадкоў — бясплатна. (А для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка — зніжка 10%.)


Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.







Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ