Масленіца ў Строчыцах
Пачатак: 22.02 (12:00)Канец: 22.02 (16:00)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры i побыту
22 лютага 2015 года з 12:00 да 16:00 Масленіца, цi «Масляна нядзеля», – адно з рухомых свят народнага календара, якое адзначаецца прыкладна ад 3 лютага (21 студзеня па старому стылю) да 14 сакавіка (1сакавіка па старому стылю), у залежнасці ад Вялікадня, спраўляецца за тыдзень перад Вялікім постам.
Традыцыйныя масленічныя стравы – бліны і аладкі, сыр і масла. Маслу і сыру (на ўсходзе Беларусі асабліва блінам) надаваўся магічны сэнс. Бліны, паводле павер’я , як і ўсе круглыя прадметы, дапамагалі сонцу хутчэй рухацца, паскаралі надыход вясны. А сыр і масла (сытая ежа) спрыялі таму, каб увесь год быў сытны (багаты).
У гэтым годзе музей гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай. Маладых, якія ў 2014 годзе заключылі шлюб, чакае эпізод “Ушанаванне маладых”. Упершыню кожны наведвальнік будзе мець магчымасць даведацца і “наведаць” усе сем дзён масленічнага тыдня: “Сустрэча”, “Зайгрыш”, “Разгул або Лакамка”, “Конскае свята”, “Цешчын вечар”, “Залоўкіны пасядзелкі”, “Даравальная нядзеля”.
Падчас правядзення мерапрыемства “Масленіца” кожнага чакаюць:
Упершыню:
- Пазнавальная і гульнёва-забаўляльная вандроўка “Масленічны тыдзень”.
- Конкурс малюнка “Намалюем Масленку”.
Традыцыйна:
- Канцэртная праграма ад фальклорных калектываў.
- Навучальны майстар-клас па вырабу масленічнай лялькі-абярэга.
- Лялечны тэатр “Батлейка”.
- Конкурс “Масленічная лялька-2015”
- Масленічныя гульні і забавы
- Конкурс для дзяцей і дарослых на снежную скульптуру (пры наяўнасцi снега)
- Катанне на конях і гужавым транспарце.
Кульмінацыяй масленічных гулянняў стане спальванне пудзіла зімы “Марэны”.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату раім набыць сувеніры ад народных майстроў, дзейсніць вандроўку над музеем на верталёце. “Беларуская карчма” прапануе бліны на любы густ і стравы, прыгатаваныя на адкрытым вогнішчы.
Запрашаем амарскія калектывы прыняць удзел у канцэртнай праграме на аматарскай пляцоўцы падчас мерапрыемства. Заяўкі на ўдзел неабходна падаць па 15 лютае на скрыню (e-mail) info@etna.of.by або праз сайт: www.etna.by
Запрашаем прыняць удзел у Масленічных гуляннях на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў: 80 000 руб. – для дарослых, 60 000 руб. – для студэнтаў і пенсіянераў, 40 000 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту, для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
“Сямейны білет” (два дарослых і два школьніка) – 200 000 руб.
УВАГА! САЧЫЦЕ ДА ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫЯЙ НА САЙЦЕ МУЗЕЯ etna.by.
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.