Мастацкае жыццё ў Гародні. Творчая сустрэча з Сяргеем Грыневічам

10.09.2014 18:30 - 20:00 Майстэрня Грыневіча (вул. Свярдлова, 2.) Бясплатнае

Мастацкае жыццё ў Гародні: ад 80-х да сёння. Творчая сустрэча з Сяргеем Грыневічам у ягонай майстэрні

10 верасня вядомы мастак раскажа, як жыве творчы свет горада знутры і зробіць міні-экскурсію па сваёй майстэрні.

Гэта першае мерапрыемства ў рамках серыі сустрэч, прысвечаных гарадской культуры Гародні.

Як час змяняў гарадзенскія творчыя супольнасці, а супольнасці – гарадскую прастору? Калі няма андэграўнду, то якая сіла прымушае творцаў біцца за важныя каштоўнасці? Як культура і субкультура дапамагаюць ствараць “душу і цела” горада?

Пра гэта пойдзе гаворка падчас творчай сустрэчы, багата дапоўненай архіўнымі, раней невядомымі здымкамі. Напрыканцы ў прысутных будзе ўнікальная магчымасць пабачыць таямніцы майстэрні Сяргея Грыневіча! Чакаем усіх цікаўных 10 верасня ў 18.30 па адрасе: вул. Свярдлова, 2.


Вам можа быць цікава

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ