Мастацкі праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”

30.11.2018 17:00 - 17:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Карла Маркса, 12) Бясплатнае

30 лістапада а 17-й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь разам з вытворцамі праектаў “VKL3D”, “Майстэрняй уражанняў” і прадпрыемствам “Stereomir” прадставіць новы мастацкі праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”.

Дадзены праект – гэта выстава з серыі малюнкаў, якія распавядаюць аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. Куншт – састарэлае слова, якое абазначае выяву, відарыс, у дадзеным выпадку можа трактавацца як “комікс”. Сцэнар заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі – знаёмства і пачатак раману маршалка слонімскага Юрыя Трызны з Рэгінай, сястрой Паўла Стэфана Сапегі.

Праект адметны тым, што малюнкі створаны на падставе відэароліка, а выкананы і надрукаваны пры дапамозе тэхналогіі стэрэадруку прадпрыемствам “Stereomir”. Такая тэхніка надае выяўленым сцэнам пэўную глыбіню і аб’ём.

Дадзеная выстава працягвае тэму мінулагодняга праекта “VKL3D” – “Апыніся ў сэрцы гісторыі”, ажыццёўленага пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі “Samsung”. Ён і сёння дэманструецца ў экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, дзе з дапамогай віртуальных акуляраў можна ўбачыць Гальшанскі замак, чый выгляд адноўлены на пачатак XVII стагоддзя, час яго найбольшага росквіту.

У стварэнні праекта таксама ўдзельнічалі мінскія гістарычныя і турыстычныя блогеры, артысты-аніматары з “Майстэрні ўражанняў”, музыкі з фольк-рок гурта “Тутэйшая Шляхта” і гурта “Літы Талер”, якія выступяць на ўрачыстай прэзентацыі праекта.

Кантактная асоба: Храмы Аляксандр Васільевіч – намеснік дырэктара музея (+375 29 787-26-37).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. 327 30 06, 327 43 22

histmuseum.by

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ