Мастацтва. 35 мм

22.03.2018 19:30 - 19:30 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Уваход па квітку

Пад пстрычкі змены слайдаў, шыпенне дыяпраектара Пеленг-600 і шчыры дрым-поп ад Applepicker у Мастацкім пакажуць сусветнае выяўленчае мастацтва. Ад рэалістычных пейзажаў да авангарду і беспрадметнасці: на прасвет патрапяць творы Аляксея Саўрасава, Мікалая Крымава, Віктара Барысава-Мусатава, Наталлі Ганчаровай, Казіміра Малевіча, Поля Сезана, Анры Маціса, Жуана Міро і многіх іншых майстроў.

Колеравы каларыт, вобразы і матывы абранага шэрага раскрыюць эмацыянальную сутнасць новага пачынання, з якім абавязкова асацыіруецца вясновая пара. Натхняльная сіла выхадкі ўяўлення і вольнасці інтэрпрэтацыі становіцца ўсё больш улоўнай і адчувальнай. Учапіцца за яе мацней дапаможа музыка праекта Applepicker (Мікіта Арлоў). Абрыўкі ўяўных мелодый да забытых кінафільмаў, якія вы маглі бачыць яшчэ ў дзяцінстве.

Гульня візуальных і аўдыяльных вобразаў у цемры экспазіцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі.

22 скакавіка 2018 года ў 19:30.

Уваход па білеце ў музей

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ