• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

«Маё мястэчка» — Бартосік, Акуліч і Колас на прэзентацыі Несцярэнкі

Пачатак: 06.04 (18:30)
Канец: 06.04 (20:00)
Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
(Мінск, вул. Багдановіча, 7а)
Кошт: Уваход вольны
Google

6 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а) пісьменнік і музыкант Юры Несцярэнка прадставіць сваю кнігу «Маё мястэчка ў часе і прасторы». Пачатак у 18.30. Уваход вольны

У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел: выдавец і пісьменнік Зміцер Колас, паэтка Віка Трэнас, выканаўцы Вольга Акуліч, Зміцер Бартосік ды іншыя.

«Маё мястэчка ў часе і прасторы» — збор краязнаўчых нарысаў. Аўтар прапануе погляд на гісторыю мястэчка Бялынічы, якая адлюстравалася ў назвах вуліц, у назвах адметных мясцінаў. Кніга разлічана на чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, гісторыяй Прыдруцкага краю. Тут даецца апісанне культавых дрэваў, дарог і сцежак, вадаёмаў і старажытных аб’ектаў.

Niesciarenka_miastechka_vokl

Месца правядзення імпрэзы выбрана не выпадкова. Цікавасць да краязнаўства, да гісторыі роднага краю ў сям’і Багдановічаў, захапленне бацькі паэта, Адама Багдановіча, этнаграфічнымі даследаваннямі, выкарыстанне краязнаўчых матэрыялаў у творчасці Максіма Багдановіча — усё гэта яднае музей беларускага класіка і прэзентаваную кнігу. Да таго ж, у Бялынічах ёсць вуліца Максіма Багдановіча.

Пра аўтара. Юры Несцярэнка — беларускі літаратар, музыкант, аўтар і выканаўца, стваральнік гуртоў “White Night Blues” і “Nestary Band”. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з англійскай, польскай, украінскай, рускай моў. Творы друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Бярозка», «Верасень», «Тэрмапілы», газетах «Літаратурная Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Краязнаўчай газеце» ды многіх іншых. Аўтар кнігі прозы «Звычайны шоу-бізнес» (2015).

Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Запрашаем!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип