Майстар-клас «Аб’ект выпадак прырода» ў Мінску

24.09.2022 17:00 - 19:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 10 рублёў

У суботу, 24 верасня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў круты майстар-клас, натхнёны творчасцю Жана Арпа, мастака, скульптара і паэта.



Дата: 24 верасня

Час: 17.00

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск


Арп стаіць ля вытокаў не адной плыні ў мастацтве: дадаізм, сюррэалізм, абстракцыянізм. Ён напаўняў свет вакол сябе артам, ствараючы чароўную рэальнасць з самых звыклых рэчаў. Яго галоўная муза — ПРЫРОДА, асноўны прынцып у творчасці — ВЫПАДКОВАСЦЬ, а працы напоўнены абсурднымі вобразамі рэальнасці — АБ’ЕКТАМІ.

Біяморфнае, цякучае, слізгальнае — так можна апісаць мастацтва Жана Арпа.

Прыходзьце разабрацца ў таямніцах ягонай творчасці!

Вас чакае:

лекцыя культуралагіні і мастачкі Каці Чуняк пра Жана Арпа і яго таленты;

майстар-клас: ствараем біяморфныя калажы, натхнёныя працамі мастака.


Кошт квітка — 10 рублёў. І трэба зарэгістравацца вось па гэтай спасылцы.

Майстар-клас ладзяць разам з праектам кафедры культуралогіі БДУ «Культуралогія без межаў» — і для падпісчыкаў праекта ўваход вольны! У такім разе вам патрэбна зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Толькі не пераблытайце спасылкі!




Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

«Лясныя Каляды» ў Таронта

11.01.2026 (13:00 - 16:00) Беларускі Цэнтр (524 St Clarens Ave)

«Hangover in Minsk» у Кракаве

16.01.2026 (19:00 - 22:00) Oliwa Pub (ulica Miodowa 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ