Прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991» у Беластоку

08.06.2026 19:00 - 21:00 Fundacja «Okno na Wschód» (ul. Sienkiewicza 82) Бясплатнае
У панядзелак, 8 чэрвеня, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991».

Усяго на даследаванне для гэтай кнігі ў аўтара сышло восем гадоў, некалькі з якіх ён правёў у Гродне — як у самім горадзе, так і ў архівах, — і нават вывучыў беларускую мову спецыяльна для гэтага праекта.

Калі кніга выйшла ў 2021 годзе, збегліся два гістарычныя падзеі: апошняя хваля пандэміі Covid-19 і пераслед пратэстоўцаў пасля рэвалюцыі ў канцы лета 2020 года.

Адразу пасля адзінай прэзентацыі кнігі ў Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця арганізатар Павел Мажэйка і мастак, чыя выстава праходзіла там, Алесь Пушкін, былі арыштаваныя.

Цэнтр гарадскога жыцця даўно не існуе; Павел правёў два гады за кратамі. Алесь Пушкін памёр у турме.

Значная частка актыўных жыхароў цяпер жыве ў Вільні, Беластоку і Варшаве.

То завітвайце на спазнёную, але дужа важную прэзентацыю кнігі па-беларуску!

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ