Паэтычны майстар-клас і чытка вершаў у Варшаве

07.06.2026 16:00 - 20:30 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C) 30 PLN
У наступную нядзелю, 7 чэрвеня, у кнігарні «Букіністка» адбудзецца паэтычны майстар-клас і чытка вершаў.

З дапамогай сучасных аўтараў вы ўбачыце сябе і сваю творчасць з новага боку ў бяспечнай і падтрымліваючай атмасферы

Папярэдні досвед не мае значэння:

запрашаюць як паэтаў і паэтак, так і тых, хто ніколі не пісаў вершаў.

На майстар-класе паспрабуюць розныя тэхнікі, каб кожны і кожная напісалі свой уласны верш.

Будуць працаваць пераважна па-беларуску, але вы можаце пісаць свае творы на іншых мовах.

Пасля майстар-класа пройдзе адкрытая сумесная чытка, дзе вы зможаце прачытаць свой верш у бяспечнай і ўтульнай атмасферы аднадумцаў.

Майстар-клас правядуць Валерыя Ваўкагонава і Артур Камароўскі.

Расклад такі:

  • 16:00 - 18:30 — паэтычны майстар-клас
  • 18:30 - 19:00 — перапынак
  • 19:00 - 20:30 — чытка!

Удзел — 30 злотых. Запісвайцеся праз дырэкт кнігарні.




Вам можа быць цікава

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ