Майстар-клас «Беларускія матывы ў лінагравюры» ва Уроцлаве

20.07.2026 - 24.07.2026 16:30 - 19:00 Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta (Ruska 46c) Бясплатнае


З панядзелка да пятніцы, з 20 па 24 ліпеня, арганізатары ХІV Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры запрашаюць на творчыя майстар-класы «Беларускія матывы ў лінагравюры». 


Адкрыйце для сябе мастацтва лінагравюры і стварыце ўласныя аўтарскія прынты, натхнёныя беларускай народнай традыцыяй! ⠀ 

Пад кіраўніцтвам вядомага польскага мастака вы пазнаёміцеся з тэхнікай лінарыту, створыце ўласную графічную кампазіцыю, натхнёную беларускай народнай традыцыяй, і перанясеце яе на паперу і на тэкстыль. ⠀ 

Падчас майстар-класа вы:
⠀ 
 

  • пазнаёміцеся з асновамі тэхнікі лінарыту і працэсам стварэння друкаванай графікі; ⠀ 
  •  створыце ўласны графічны твор, выразаючы малюнак на лінолеуме; ⠀ 
  •  надрукуеце свае адбіткі друкарскімі фарбамі на паперы; ⠀ 
  •  перанясеце створаныя выявы на тэкстыль — футболкі, штаны або іншыя элементы адзення; ⠀ 
  •  створыце аўтарскую працу, натхнёную беларускай народнай мастацкай традыцыяй. ⠀


 Вядучы майстар-класа — мастак, графік Рышард Паёнчак. ⠀ 

Удзел вольны. Запісвайцеся праз тэлеграм @NatalliaKh: пазначце назву майстар-класа — «графіка». 


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ