Майстар-клас “Кніга ператварэнняў” для дзетак

24.03.2018 13:00 - 13:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) 4 руб. 50

24 сакавіка Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей

5–12 гадоў на майстар-клас “Кніга ператварэнняў”, прысвечаны святу Вялікадня.

У музеі ўдзельнікі заняткаў убачаць кнігі, якія здзівяць іх арыгінальнасцю формаў і матэрыялаў. Знаёмства з кнігамі, па вонкавым выглядзе адрознымі ад стандартаў, дапаможа дзецям знайсці арыгінальныя рашэнні пры стварэнні ўласнай “чароўнай кнігі”.

Тэматычна майстар-клас будзе прысвечаны Вялікадню – найстаражытнаму і самаму важнаму хрысціянскаму святу. Дарыць афарбаваныя яйкі на Вялікдзень – старадаўні звычай.

Многія мастакі і майстры з захапленнем распісвалі велікодныя яйкі. Удзельнікі заняткаў змесцяць у кнігі сімвалы Вялікадня, якія пачнуць рухацца і змяняцца.

 

Пачатак мерапрыемства – 13.00.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

 


Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Дзень Волі ў Сан-Францыска

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Sugarloaf Open Space (Park) (2161 Youngs Valley Road)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ