Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 - 07.04.2026 10:00 - 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) Бясплатнае

У аўторак, 10 сакавіка, у Мастацкім музеі Брэста пачынае працу выстава фатаграфій "Фактуры".


У экспазіцыі - фотаздымкі драўляных пабудоў вёскі Камяніца-Жыравецкая (Брэсцкі раён).

Удзельнікі фотапраекта імкнуліся захаваць у сваіх творах час, які пакінуў свае сляды на дзвярах, аконных рамах, дахах.

Важна было перадаць індывідуальнасць кожнага дома і элемента.

Вы пабачыце 20 аўтарскіх фатаграфій і фотаальбом.

Усе фотаработы надрукаваны аптычным метадам, тэхнікай літ-друку і класічнага друку.

Выстава будзе працаваць да 7 красавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ