Майстар-клас Насты Грышчук “Як не трэба пісаць рэцэнзіі”

09.02.2019 15:00 - 16:00 Стэнд Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі/БелЭкспа (праспект Пераможцаў, 14) Уваход вольны

Нечакана/чакана набліжаецца кніжная выстава-ярмарка. Такія падзеі лепш не прапускаць. Тым больш, што “М”ы таксама рыхтуемся. 15.00-16.00, 9 лютага, суббота, на стэндзе Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі ад “Маладосці” Майстар-клас правядзе Наста Грышчук. Коратка пра яе і пра майстар-клас ніжэй.

Наста Грышчук.

Мае ні да чаго не прыдатны дыплом журфака БДУ узору 2014 года.

Працавала ў газеце “Літаратура і мастацтва”. Няпоўную пяцігодку адказвала за аддзел літаратурнай крытыкі. Па выніку займела бясцэнны досвед і Стакгольмскі сіндром.

Пісала для сайта Саюза беларускіх пісьменнікаў, празаічнай прэміі Гедройца, “Свабоды” (рубрыка ВАРТА), часопіса “Дзеяслоў”, газеты “Новы час”, а неяк раз нават для TUT.by.

Сёння – літкрытык на фрылансе.

“Як не трэба пісаць рэцэнзіі”: майстар-клас.

1. Кірункі крытыкі: шляхі, азначаныя Ігарам Бабковым.

(рэцэнзія як разбор асобнай кнігі; як адпраўная кропка для роздуму; як мастацтва)

2. Асноўныя праблемы рэцэнзіі як жанра ў нашым мікраклімаце.

(кампліментарнасць і чым яна абумоўленая; рэкламны гвалт; несупадзенне оптыкі па Сяргею Кавалёву)

3. Галоўныя “памылкі Афанасія”: чым адрозніваецца рэцэнзія ад водгуку? Чаму літаратурназнаўства – смерць? Якіх рэчаў варта пазбягаць у “класічнай” рэцэнзіі?

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Алесь Бяляцкі ў Празе

17.03.2026 (18:00 - 20:00) Univerzita Karlova, (Celetné 20)

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ