Майстар-клас па гарлячках у Ветцы

24.11.2024 11:00 - 14:00 Веткаўскі музей (Ветка) 12 рублёў


У нядзелю, 24 лістапада, Веткаўскі музей (той, каторы ў Ветцы) запрашае навучыцца рабіць традыцыйнае неглюбскае жаночае ўпрыгожванне — гарлячку!




Дата: 24 лістапада

Час: 11.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка, Гомельская вобл.



Навучыць вас плесці неглюбскую гарлячку навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, сама неглюбчанка.


 Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер. Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту. 

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома. 

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў — па два пакецікі кожнага колеру. 

Памер бісернай пацеркі — на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка — тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.



Кошт — 12 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 (2330) 4-27-49 (з 9:00 да 18:00).









Вам можа быць цікава

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ