Майстар-клас па ляльках-неразлучніках у Гомелі

08.02.2025 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) 7 рублёў

У суботу, 8 лютага, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць файны майстар-клас да Дня закаханых!




Прапануюць зрабіць абярэг для закаханых. Лялькі «Неразлучнікі» — сімвал шчаслівага сямейнага саюза. У лялек адна рука, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная.

Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям’я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб’ядноўвае каханых, робіць іх роднымі адзін для аднаго.

На майстар-класе вы дазнаецеся больш пра гісторыю гэтага абярэга, а таксама створыце ўласнаруч цудоўны падарунак для каханага/каханай.

А таксама будзе мінілекцыя-размова пра каханне і ролю сям’і ў беларускай народнай традыцыі.


Кошт удзелу — 7 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязкова запісвайцеся загаддзя па тэлефоне +375(232)509698.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ