Майстар-клас па пляценні авоські ў Мінску

18.07.2026 14:00 - 16:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 40 BYN
У суботу, 18 ліпеня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі ладзяць майстар-клас па пляценні авоські.

Так, той самай гаспадарчай сумкі-сеткі, якая была сімвалам савецкай эпохі і практычнасці.

Чаму менавіта авоська? Бо гэта не проста ўпакоўка, а культурны код ХХ стагоддзя.

Тое, што калісьці было сімвалам эканоміі, сёння вярнулася на п’едэстал моды і ператварылася ў экалагічны, зручны і вельмі стыльны аксэсуар.

Матэрыялы дадуць, настрой створаць!

Удзел — 40 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 (17) 342-09-81.



Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ