Майстар-клас па роспісе велікодных яек ў Гомелі (7+)

27.04.2024 - 28.04.2024 11:00 - 18:00 адкрытая бібліятэка «Чытай-Хатка» (вул. Кастрычніка, 29) 5 рублёў
 

Гэтымі выходнымі, 27 і 28 красавіка (а таксама 3 і 4 траўня), у бібліятэцы «Чытай-хатка» адбудзецца майстар-клас па роспісе велікодных яек.






Дата: 27 і 28 красавіка

Час: з 11.00 да 18.00

Месца: адкрытая бібліятэка «Чытай-Хатка», вул. Кастрычніка, 29 (3 паверх), Гомель 




Пісанка — яйка не простае, а магічнае — лічыцца абярэгам для таго, хто яго атрымае. З яго пачынаецца жыццё, і не толькі жывой істоты, але, паводле старажытных павер’яў, і ўсяго свету. 

Вы даведаецеся пра традыцыйныя ўзоры пісанкі, з дапамогай спецыяльнага прыстасавання для малявання воскам — пісачка — вырабіце ўзор на яйка. 

Пасля афарбоўвання здымеце воск і атрымаеце прыгожае і яркае яйка-абярэг. 


Майстар-класы ладзяцца па ўзгадненні часу. Групкі невялічкія — 5-10 чалавек.


 Удзел — 5 рублёў



Месцаў абмежавана, то запісвайцеся праз дырэкт бібліятэкі ці па нумары 375296907634 (спадарыня Вераніка).






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ