Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

20.06.2026 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) 13 BYN
У суботу, 20 чэрвеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на майстар-клас па стварэнні саламянага павука.

Саламяны павук быў традыцыйным упрыгожваннем інтэр’ера беларусаў з даўніх часоў.

Але ж не толькі і не проста ўпрыгожваннем.

Гэта старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям’і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы.

Лічыцца, у канструкцыі павука, як у лабірынце, блытаецца нячыстая сіла, як бы трапляючы ў пастку.

Мяркуюць, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Яшчэ павука падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых падчас вяселля.


Кошт — 13 рублёў.

Запісвайцеся на майстар-клас па нумары +375(232)509698 альбо у дырэкт музея.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Майстэрня медыятэатра ў Вільні

11.07.2026 (11:00 - 19:00) (дакладнае месца паведамяць па рэгістрацыі,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ