Майстар-клас па снаванні і запраўцы кроснаў у Ветцы

29.07.2023 12:00 - 15:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) 7 рублёў

У суботу, 29 ліпеня, Веткаўскі музей (той, каторы ў Ветцы) запрашае навучыцца снаваць ды запраўляць кросны!



Дата: 29 ліпеня

Час: 12.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка, Гомельская вобл. 


Пад кіраўніцтвам дасведчаных майстроў вы заснуяце і заправіце аснову для будучай неглюбскай панёвы «ў жабкі» ці «ў трэскі». 

Даведаецеся шмат не толькі тэхналагічных, але і семантычных сакрэтаў снавання і запраўкі кроснаў! 

Акрамя майстар-класа абяцаюць экскурсію па музейных фондах традыцыйнага тэкстылю, якія налічваюць больш за 3,5 тысячы адзінак! На звычайных экскурсіях такога не паказваюць! 

Кошт — 7 рублёў. Запісвайцеся хутчэй па нумары +375 (2330) 4-27-49.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ