Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы
28.05.2026 - 31.05.2026
12:00 - 18:00
стадыён PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1)
Бясплатнае
З чацвера, 28 траўня, да нядзелі 31-га ў Варшаве адбудзецца кніжны кірмаш.
Беларускія незалежныя выдаўцы, вядома ж, бяруць удзел!
Тут можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Янушкевіч, Полацкія лабірынты, Gutenberg Publisher і іншых.
Запісвайце: стэнд «Вольная Беларусь» — 11/D5.
А вось якія будуць сустрэчы і прэзентацыі:
28 траўня, чацвер
- 12.00 Старт продажаў кнігі «Успаміны Францішка Міцкевіча» (RozUM)
-
13.00 Старт продажаў кнігі «БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», Дарота Міхалюк (Kamunikat)
-
14.00 Прэзентацыя з нагоды сямідзесяцігоддзя кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: «Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»; «Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст.»; «Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд»; «Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі», Андрэй Масквін
- 15.00 Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Лірыка» (Kamunikat)
-
16.00 Прэзентацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Zabawa w Oswalda, Quest» (Kamunikat)
29 траўня, пятніца
- 10.00 Старт продажаў кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» (Sviedki)
-
11.00 Старт продажаў Яны Гульцяевай «Linea Laretalis» (Surma)
-
12.00 Старт продажаў і аўтограф-сесія кнігі Аляксандра Фядуты «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім» (Połackija Łabirynty)
-
12.00 Старт продажаў кнігі Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма» (Skaryna Press)
-
13.00 Аўтограф-сесія перакладчыка Міхал Карневіч (RozUM)
-
14.00 Прэзентацыя кнігі Лешэка Шарэпкі «Беларускі снайпер», (Kamunikat)
-
15.00 Аўтограф-сесія Алеся Бяляцкага (Połackija Łabirynty)
-
16.00 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева «Święte źródło» (Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku)
30 траўня, субота
- 10.00 Старт продажаў кнігі Айн Рэнд «Атлант расправіў плечы» (Januškevič Publishing)
-
11.00 Старт продажаў кнігі Макса Шчура «Раз’юшанасьць і Любоў», (RozUM)
-
12.00 Прэзентацыя Ігара Кулікова «Горад N.» (Januškevič)
-
12.00 Старт продажаў кнігі Ларысы Геніюш «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947» (Skaryna Press)
-
13.00 Прэзентацыя кнігі Гаўарда Філіпса Лаўкрафта «Іншыя Багі» (Gutenberg Publisher)
-
14.00 Аўтограф-сесія Алены Пятровіч, аўтаркі кнігі «Сіні дом» (Mianie Niama)
-
15.00 Прэзентацыя сшытка заданняў Ганны Плашчынскай «Першыя крокі па-беларуску» (Gutenberg)
-
16.00 Аўтограф-сесія Антона Бяляева, аўтара кнігі «Як я правёў гэтае лета» (RozUM)
31 траўня, нядзеля
- 13.00 Прэзентацыя кнігі Яўгена Анашкіна «Норадрэналін» (Gutenberg)
-
14.00 Аўтограф-сесія Віктара Бабарыкі (Sviedki)
-
15.00 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды. Частка 1» (выд-ва Ул. Арлова)
-
16.00 Прэзентацыя кнігі Валянціны Аксак «Вячэра з чужым каханкам» (Kamunikat)
Звярніце ўвагу: сёлета кірмаш будзе ў іншай лакацыі, чым звычайна!
Уваход, выглядае, вольны.
Рыхтуйце торбачкі паболей закупіцца беларускімі кніжкамі!