Майстар-клас па традыцыйнай беларускай ляльцы ў Кракаве

10.12.2022 18:00 - 20:00 (ul. Krakowska, 19) данат ад 15 злотых

У суботу, 10 снежня, беларусачак Кракава запрашаюць на майстар-клас па вырабе традыцыйнай беларускай лялькі з тканіны.



Дата: 10 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Krakowska, 19 (2 паверх), Кракаў


Гэта будзе вашае знаёмства з «берагіняй» і «падарожніцай», «траўніцай» і «кувадкай».

Сваімі рукамі пад кіраўніцтвам майстрыні вы створыце сваю ўласную непаўторную ляльку. Яна можа аберагаць ваш дом або адправіцца ў падарожжа да лепшай сяброўкі, знойдзе свой прытулак у заплечніку каханага чалавека ці над калыскай вашага дзіцяці. Вы лепш ведаеце, якая лялька патрэбна менавіта вам. Прыходзьце ствараць і фантазіраваць разам.

Уваход — данат ад 15 злотых.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ