Майстар-клас «Радавод» у Гданьску

22.01.2023 15:00 - 17:00 Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці (Plac Solidarności, 1 ) Бясплатнае

У нядзелю, 22 студзеня, у Гданьску — новая сустрэча беларускага моўнага клуба. Гэтым разам размова будзе ў фармаце майстар-класу. І тэма — радавод!



Дата: 22 студзеня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Plac Solidarności, 1 (зала 319), Гданьск


Уласным досведам даследавання каранёў падзеліцца спадар Уладзь, якому ўдалося знайсці дадзеныя аб сваіх продках аж да сярэдзіны 18 стагоддзя — і ён працягвае ісці далей!

Вы даведаецеся:

як пасадзіць ды вырасціць уласнае генеалагічнае дрэва;

дзе і як шукаць інфармацыю аб продках;

ці магчыма займацца гэтай цікавай справай знаходзячыся за мяжой Беларусі (спойлер: «так, усё магчыма»).


Уваход вольны! Прыходзьце самі і з сябрамі! 



Вам можа быць цікава

Развітанне з летам у Азярцы

29.08.2026 (13:00 - 21:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Канцэрт Яны Рэчкінай у Варшаве

30.08.2026 (15:00 - 17:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Андрусь Такінданг у Кракаве

30.08.2026 (17:00 - 19:00) NIĆ (Sławkowska 28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ