Мемарыяльная выстава Алеся Родзіна ў Мінску

01.02.2024 - 26.02.2024 18:00 - 20:00 палац мастацтва (вул. Казлова, 3) 8 рублёў
 
У чацвер, 1 лютага, у палацы мастацтваў адкрываецца мемарыяльная выстава Алеся Родзіна «Эксперыментальны кантакт». Куратар — Зміцер Юркевіч, сябра і спадзвіжнік па арганізацыі творчых фестываляў.




Дата: 1 лютага

Час: 18.00

Месца: палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск



 Алесь Родзін нарадзіўся ў 1947 годзе ў Баранавічах.

Першая персанальная выстава Алеся Родзіна адбылася ў 1971 годзе. З таго часу ў мастак зладзіў больш за 40 персанальных выстаў. І ў кожнай з іх заўсёды экспанаваліся палотны буйнога памеру (часам да 6 метраў у даўжыню і 2 у вышыню). 

Нягледзячы на класічнае навучанне жывапісу, увесь творчы шлях мастака быў пераадоленнем рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці. І ён знайшоў свой уласны адметны метад, які пазней мастацтвазнаўца Я.Шунейка назваў «нон-стоп-панарама». 

Ён ствараў на палатне складаны дынамічны сусвет бясконцай колькасцю дробных ліній і кропак. А глядач павінен быў углядацца ў амаль аб’ёмныя структуры на палатне, каб заўважыць складаныя сінтэтычныя выявы, шматфігурныя кампазіцыі, урбаністычныя пейзажы. 

У 2001 годзе ў Берліне ў Доме мастакоў Tacheles адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва Dасh, у якой быў прадстаўлены творы Алеся Родзіна. Гэта падзея змяніла лёс мастака. 

А з 2003 года разам са Змітром Юркевічам Родзін ладзіў штогадовы фестываль «ДАХ» — некалькі фестываляў адбыліся і ў Мінску у Палацы мастацтва. 



Выстава будзе працаваць да 25 лютага.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ